Каменная хроніка Кобрыншчыны

Беларусь - раўнінная краіна, але камяні нярэдкасць для беларусаў. Гэта астаткі старажытнага зледзянення. Малыя і вялікія (валуны) камяні пастаянна выкарыстоўваліся. Валуны выконвалі культавыя, гаспадарчыя і інфармацыйныя функцыі. Для гісторыкаў яны ўяўляюць вялікую каштоўнасць.

На сѐнняшні дзень на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 300 культавых валуноў, больш за 100 месцазнаходжанняў каменных крыжоў і каля 30 каменных язычніцкіх ідалаў. У гэтай публікацыі мы раскажам вам пра падобныя помнікі на Кобрыншчыне.

У 1 км на поўдзень ад вѐскі Паўлава (Залескі сельсавет), каля шашы Кобрын - Пінск знаходзіцца самы старажатны з даследаваных адзіночны надмагільны камень. Ён уяўляе сабой неапрацаваны валун авальнай формы - вышынѐй каля 90 см, шырынѐй каля 85 см, а таўшчынѐй каля 50 см камень шэра-ружовага колеру. Арыентаваны плоскасцямі поўнач-поўдзень. Надпісы захаваліся з паўднѐвага боку. Аб помніку каля в. Паўлава ўпамінае ў 1895 г. Пакроўскі: «около имения Павлово есть камень с старинною, славянскою повидимому надписью; в этой надписи можно разобрать только что-то вроде слова Ничипорь». Пасля замалѐўкі тэкст на валуне быў прачытаны: «лежит раб божий Вадило Ничипоровичь року 1637» (версія Крашко Івана Ігнатавіча). У Рэвізіі Кобрынскай эканоміі 1563 года ў в. Сялецкае (суч. Сялец) упамінаюцца Сідар Нечыпаровічь і Васіль Нікіпаровічь. У наш час надмагільны камень агароджаны.

Барысюк, Ю. Каменная хроніка Кобрыншчыны / Юрый Барысюк // Кобрынскі веснік. - 2000. – 1 лістапада.

Пра камяні як гістарычныя помнікі, самы старажытны з даследаваных – каля в. Паўлава - адзіночны надмагільны камень.