Мінулае - побач з намі

Тысячагадовую гісторыю мае Кобрыншчына. Яе землі пачалі засяляцца яшчэ да нашай эры. У IX ст. на іх прыйшлі славянскія плямѐны. У гарадскім пасѐлку Дзівін захавалася неалітычная стаянка. Сведкі той далѐкай мінуўшчыны - восем валуноў, занесеныя ў дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ. На каменнай глыбе, што ўвѐсцы Бярозна, выразаны язычніцкія знакі - пакуль дакладна не расшыфраваныя. У вѐсцы Дзямідаўшчына захаваўся цэлы каменны комплекс з крыжам язычніцкай багіні смерці.

Пра побыт і рамѐствы продкаў, іх жыццѐвы ўклад даюць уяўленне драўляны посуд і іншыя рэчы хатняга ўжытку, старадаўнія дакументы па землеўладанні, сабраныя стараннямі настаўнікаў і вучняў Навасѐлкаўскай школы. Сярод экспанатаў школьнага музея ѐсць нават каменныя сякеры, што не адно стагоддзе праляжалі ў зямлі.

У 1404 г. было ўтворана Кобрынскае княства ў складзе ВКЛ. Пра гэты і наступныя перыяды гісторыі захавалася не шмат звестак. Падзеі, бліжэйшыя да нашых дзѐн, пакінулі ў гісторыі краю больш дакументальна-матэрыяльных пацвярджэнняў. Да прыкладу, у перыяд Айчыннай вайны 1812 г. ля сцен Кобрына была атрымана першая перамога над войскамі Напалеона. Удзячныя нашчадкі ў памяць аб тых гераічных падзеях устанавілі на тэрыторыі Кобрыншчыны тры помнікі. Тысячы чалавечых ахвяр і разбурэнні прынеслі цяжкія гады фашысцкай акупацыі.

Гэтыя і іншыя, звязаныя з гісторыяй краю звесткі, вывучаюцца ў школах раѐна на факультатыўных занятках па краязнаўстве. Гісторыя і культура Кобрыншчыны паўстае ў відэафільме, знятым па ініцыятыве аддзела культуры райвыканкама. Летась 45 помнікаў, у тым ліку гістарычны цэнтр Кобрына - каля 200 будынкаў і парк імя Суворава, унесены ў Дзяржаўны спіс гісто- рыка-культурных каштоўнасцей РБ. На мясцовым уліку - 87 брацкіх магіл савецкіх воінаў і партызан, а таксама ахвяр фашызму. У раѐне вядзецца мэтанакіраваная навуковая работа па гісторыі і краязнаўстве, па аднаўленні старажытных геральдычных сімвалаў. Былі ўстаноўлены ўязныя знакі з датай першага ўпамінання аб населеных пунктах у цэнтрах сельсаветаў.

Як паведаміла начальнік аддзела культуры Кобрынскага райвыканкама Надзея Жук, многае з таго, што ў раѐне ўдалося зрабіць за апошнія гады, створана намаганнямі галоўнага спецыяліста па захаванні гісторыка-куль- турнай спадчыны райаддзела культуры Юрыя Барысюка. Юрый Барысавіч стаў пераможцам абласнога конкурсу ў намінацыі "Папулярызацыя кнігі і гісторыі краю".

А. Капачова

Капачова, А. Мінулае - побач з намі / Алена Капачова // Культура. – 2005. – 1-7 кастрычніка.
На Кобрыншчыне захаваліся помнікі са старажытных часоў