Добрая праца не забываецца

Здавалася, што на мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі памяці першага кіраўніка саўгаса “Днепра-Бугскі” Антона Ткачука, сабраліся ўсе жыхары пасѐлка Арэхаўскі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, старшыня раѐннага Савета ветэранаў Уладзімір Кузіч, удава Ганна Ткачук. Нягледзячы на мароз, людзі прыйшлі, каб ушанаваць памяць чалавека, які шаснаццаць гадоў жыцця аддаў гаспадарцы, у свой час вядомай дасягненнямі на ўсю рэспубліку.

Перш чым стаць кіраўніком саўгаса “Днепра-Бугскі”, Антон Сцяпанавіч быў загадчыкам сельскага клуба, потым – загадчыкам рамонтных майстэрняў, інжынерам, намеснікам старшыні калгаса ў розных кропках раѐна.

У сваѐй прамове Аляксандр Зазуля падркэсліў, што адкрыццѐ мемарыяльнай дошкі – вельмі важная справа, а вялікая колькасць прысутных паказвае, што Антон Ткачук быў добрым кіраўніком, меў моцны аўтарытэт сярод працаўнікоў і што амаль усѐ зробленнае і пабудаванае ў пасѐлку Арэхаўскім прайшло праз яго рукі. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што Антон Сцяпанавіч быў сапраўдным патрыѐтам Кобрыншчыны.

Уладзімір Кузіч расказаў прысутным, што добра ведаў былога кіраўніка, які, акрамя пэўнай адукацыі, меў асаблівую сялянскую мудрасць, быў выдатным аратарам. Таму, калі прымалася рашэнне аб назначэнні кіраўніка ў новую гаспадарку, была прынята кандыдатура менавіта Антона Сцяпанавіча. А калі паказчыкі саўгаса пайшлі ўверх, то стала зразумела, што выбар не памылковы.

Узяў слова і цяперашні кіраўнік ААТ “Днепра-Бугскае” Уладзімір Саўчук. Ён адзначыў, што Антон Ткачук быў для яго сапраўдным настаўнікам і, нават калі першы кіраўнік пайшоў на заслужаны адпачынак, да яго заўжды звярталіся за парадай. Старанная праца Антона Ткачука была адзначана рознымі ўзнагародамі: двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалѐм “За добрасумленную працу”, шэрагам грамат.

І вось надышоў час адкрыць мемарыяльную дошку. Права гэта зрабіць было дадзена Аляксандру Зазулі і ўдаве Ганне Іванаўне. Пасля ўрачыстага моманту прысутныя ўшанавалі памяць былога кіраўніка хвілінай маўчання, а ўдава падзякавала за такую вялікую ўвагу да пакойнага мужа.

Добрая праца ніколі не забываецца, а ўшаноўваецца і застаецца ў памяці і сэрцах людзей.

Пашковіч, Л. Добрая праца не забываецца / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. - 2016. - 9 студзеня. - С. 1. У пасѐлку Арэхаўскі адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі памяці першага кіраўніка саўгаса "Днепра-Бугскі" Антона Ткачука.